Счастье и несчастье

Быў чалавек бедны, не меў ні снасціны, 1 ні скаціны, а дзецей меў шмат.2 Прыйшла вясна, а яму пя.ма чым гараць; людзі ідуць з сахою І скацінаю, а ён ідзе з жалязніком. Устрачае ён дзве панньт, а тые панны былі: адна — Шчасце, а другая Няшчасце. Пытаюць яго: «Куды, ча лавеча, ідзеш?» Так ён кажа: «Панначкі маІ, кралеўначкі! Мае такое няшчасце: людзі ідуць з скаціпаю, а я з жалязніком; няма чым пражывіць 3 дзяцей». Дак тые, адпа з другою гаворачы, кажуць: «Надарым мы яго». Дак Шчасце кажа; «Калі твон.4 то ты яго і падары». Дак вынялi і далi яму дзесяць рублёу і сказалі; «ІдзІ да хаты і купі сабе вала». Дак ён прышоў да хаты і тые грошн 5 схаваў ў гаршок, дзе быў пбпел. Назаўтра прыйшла да яго суседка, кума багатая, дый кажа: «Чы няма ў вас попелу, бо мае палотна вельмІ рудые?»6 —«Вазымі сабе, вот у гарнушку 7 стаіць»,—сказала беднага чалавека жонка. Мужык, каторага не было дома, стаў аглядацца і ніяк не ўбачыў гаршка з попелам дый стаў на жонку крычаць: «Куда дзела грошы з гаршком?» Жонка зачала бажыцца, што не ве- дала, што гам былі грошы, і сказала, што гаршок узяла суседка кума. А после мужык пашоў да ку.мы і стаў прасіць, каб аддала грошы. Яна каже, што я не бачыла іх у цябе нікалі. Мужык пайшоў да пана, і там не знаншоў справы;8 бо пан сказаў, што ты грошай нікалі ня меў, а хочэш толькі ў яе адабраць. Так грошы мужыка прапалі. Плакаў ён, плакаў, дый ізноў iдзез жалязніком, аж устрачае тые дзве панпы. Ён iх не пазнаў, а яны яго пазналі. А после пытаюць таксама, 9 як упярод; 10 ен iм таксама адказаў, як



1 Домашней рухлядн. 2 Доволыю. много. 3 Прокормнть. 4 Т. е. бесталанпый, несчастный. 5 Дечьгн. 6 Замараны, нечнсты. 7 Маленькнй горшок с ручкон. 8 Суда, расправы, правды. 9 Точно так же. 10 Вперед, прежде.


упярод, і яны далі яму дваццать рублёў. Мужык зноў прыйшоўшы дадому, схаваў грошы ў гумне ў патруху.1 Назаўтра прыйшла тая самая кума i зачала прасіць патрухi для цялят, і жонка беднага ыужыка эноў дала патруху, бо ня ведала, што там грошы. Мужык, прыйшоўшы дадому, пайшоў ў гумно выняць грошы і зноў не энайшоў. Прыйшоў ў хату І стаў сварыцца 2 на жонку, куды дзела грошы з пцтрухаю? Жонка сказала, што кума прыходзіла і забрала патруху. Дак той мужык таксама, як упярод, хадзіў да куыы і да пана, але нідзе не знайшоў справы: ўсе казалІ, штоуцябе нікалі грошей не было. Мужык паплакаў дый ізноў iдзе і спатыкае 3 тые самые паішы, і яны далі яму толькі два грашы і сказалі: «Ідзі да рэчкі Нёмна,4 там будуць лавзць рыбу дый ніяк не зловяць. Ты папрасі, каб на тваё шчасце закінулi». Ён так і зрабіў; 5 пайшоў да Нёмна і папрасіў, каб на яго шчасце закінулі. Як закІнулІ, дак так многа выцягнулі рыбы, што недзе было дзець. Рыбакі запыталіся: «Колькі бы табе даць за гэта?» Ён кажа што прадайце мне за два грашы. Яны лрадалі адну рыбку за два грашы, а другую далІ яму дарам. Мужык,узяўшы тые рыбкі. пайшоў дадому і аддаў жонцы, каб зварыла. Жонка вельмі была рада з дзецьмІ з тых рыбак і не варыла, а палажыла так. Аж ехаў адзш пан цераз тое сяло; той мужык пайшо^ здчыніць 6 варота І зачаў смяяцца, а пан запытаўся: «Чаго ты смяесся?» I ён сказаў, што ў мяне ёсць такая рыбка: хто на рыбку гляне, то кажны смяецца. Таму пану вельмi захацелося рыбкі і за тую рыбку даў мўжыку пару валоў, пару коней i толькі збожа,7 колькі мужык хацеў. Ітак мужык знайшоў сваё шчасце ў двух грашах.



1 Мякина. труха. 2 Браннться. 3 Встречает. 4 Немана. 6 Сделал. 6 Отворнть. 7 Жита, хлеба.